З набліжэннем Раства эпідэміялагічныя патрабаванні ў многіх краінах ЕС узмацняюцца, і нават запланаваныя паслабленні ўступаюць у сілу толькі для вакцынаваных. У Аўстрыі магазіны і рэстараны адкрыліся пасля лакдаўну, але толькі для прышчэпленых і тых, хто перахварэў. Завяршыўся лакдаўн і ў Славакіі, аднак непрышчэпленыя таксама прадоўжаць рэжым ізаляцыі. У Нарвегіі адзначаецца рост захворвання: колькасць людзей, якія знаходзяцца зараз у бальніцах з-за COVID, самая высокая ў краіне за ўвесь час пандэміі.
Германія
Узмацняецца кантроль у Германіі: самыя буйныя банкі адмовіліся абслугоўваць кліентаў без COVID-пашпартоў. А ў горадзе Штральзунд за парушэнне санітарных норм паліцыя затрымала Санта-Клауса - мужчына быў без маскі, зараз яму пагражае немалы штраф.
ЗША
За межамі Еўрасаюза таксама ўзмацняюць санітарныя патрабаванні. У ЗША колькасць хворых на COVID перавысіла 50 мільёнаў. У Нью-Ёрку без маскі не пускаюць у магазіны і іншыя грамадскія месцы. А ў Канадзе магазінам дазволілі не прадаваць непрышчэпленым нават ежу.













