У ЕС прыпынілі дзеянне Пакта стабільнасці і росту

24 марта 2020
З-за распаўсюджвання каранавіруса Еўрасаюз упершыню прыпыняе дзеянне Пакта стабільнасці і росту. Гэты базавы дакумент абавязвае краіны ЕС выконваць наступныя макраэканамічныя крытэрыі: гадавы дэфіцыт бюджэту не павінен перавышаць 3 % ВУП, а дзярждоўг 60 % валавога прадукту. Прыпыненне пагаднення дазволіць урадам уліваць дадатковыя сродкі ў эканоміку для барацьбы з наступствамі COVID-19  і забяспечыць неабходную гібкасць для прыняцця рашэнняў па падтрымцы сістэм аховы здароўя краін і абароны грамадзян.