У Ерэване аднавіліся акцыі пратэсту

29 апреля 2018

Пасля двухдзённай паўзы маніфестанты зноў выйшлі на вуліцы армянскай сталіцы. Выбух незадаволенасці, як мы паведамлялі раней, выклікала палітычная рэформа, калі краіна з прэзідэнцкай стала парламенцкай рэспублікай. І экс-прэзідэнт Серж Саргсян насуперак абяцанню змяніў пасаду кіраўніка дзяржавы на пасаду кіраўніка ўрада. Паводле слоў экспертаў, акцыі не былі б такімі масавымі, калі б не эканамічныя праблемы. На 1 мая ў Арменіі прызначаны новыя выбары прэм'ер-міністра.