У Ерэване не спыняюцца акцыі пратэсту

25 апреля 2018

Сотні людзей перакрываюць дарогі ў цэнтры горада. Раней стала вядома, што перамовы выканаўцы абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі і лідара пратэстнага руху сарваліся. Прычынай іх адмены стала вылучэнне Пашынянам новых патрабаванняў па фармаце сустрэчы і парадку дня. Карапецян назваў іх непрымальнымі. Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян абвясціў аб пачатку кансультацый з палітычнымі сіламі па пошуку шляхоў выхаду з сітуацыі.