У Ерэване група ўзброеных людзей працягвае ўтрымліваць у будынку паліцыі 7 заложнікаў

18 июля 2016

Злачынцы патрабуюць вызваліць каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы. Праваахоўнікі працягваюць весці перамовы са зламыснікамі. Адзначым, напярэдадні ўвечар дзясяткі чалавек паспрабавалі наладзіць мітынг у цэнтры Ерэвана. У выніку ў паліцыю былі дастаўленыя каля 200 чалавек. Паліцэйскі ўчастк захапілі раніцай 17 ліпеня. Падчас аперацый спецслужб двух заложнікаў вызвалілі. Падчас атакі загінуў адзін паліцэйскі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.