У Эльсталі пабудавалі горад з "Тысячы і адной ночы"

22 декабря 2015

Нашэсце герояў усходніх легенд перажывае невялікі нямецкі гарадок Эльсталь. Тут да Раства з лёду пабудавалі горад з "Тысячы і адной ночы". Каб стварыць казачны ледзяны цуд, майстры з усяго свету працавалі амаль месяц! У цэнтры выставы - гіганцкая рыба, якую латвійскія дызайнеры стварылі з дзясяткаў тон пяску, снегу і лёду. Каб халодныя статуі не расталі, побач з імі кругласутачна падтрымліваюць патрэбную тэмпературу, а спецыяльнае падсвятленне дазваляе разгледзець кожную дэталь ледзяных тварэнняў.