У элітны раён сірыйскага Алепа пачалі вяртацца жыхары

19 марта 2020
У Сірыю вяртаецца мірнае жыццё. У Захру, раён горада Алепа, прыязджаюць назад жыхары, нягледзячы на тое што лінія фронту праходзіла прама праз гэтую частку горада і пашкоджаны практычна ўсе будынкі. Мясцовыя жыхары не адчайваюцца, будаўнікі паскоранымі тэмпамі разбіраюць завалы, аднаўляюць дамы і інфраструктуру. Нагадаем, узброены канфлікт у Сірыі працягваецца з 2011 года. Горад Алепа быў прамысловай сталіцай краіны, яго ўдалося вызваліць у 2016.