У Эквадоры затрыманы каля 480 актывістаў, якія пратэстуюць супраць эканамічных рэформ

7 октября 2019

Масавыя пратэсты працягваюцца ў Эквадоры. З-за адмены ў краіне субсідый на паліва, якія дзейнічалі дзесяцігоддзямі, цэны на бензін і дызель падскочылі да 120 працэнтаў. Людзі выступаюць супраць такіх эканамічных рэформ і працягваюць адстойваць свой пункт погляду на вуліцах часам вельмі агрэсіўна. Паліцыя вымушана прымяняць вадамёты і слёзатачывы газ. Вядома, што затрыманы каля 480 актывістаў. Дарэчы, улады Эквадора лічаць, што адмена льгот на нафтапрадукты з'яўляецца крытычна важным рашэннем для выратавання эканомікі краіны.