У Эквадоры працягвае вывяргацца вулкан Катапахі

19 августа 2015

Недалёка ад сталіцы Эквадора працягвае вывяргацца адзін з самых высокіх дзеючых вулканаў у свеце - Катапахі. У навакольных вёсках працуюць супрацоўнікі Чырвонага Крыжа. Разам з валанцёрамі яны развозяць маскі, акуляры і пледы. Па словах навукоўцаў, колькасць попелу ў паветры павялічваецца кожны дзень. Аб'яўлена надзвычайнае становішча. За актыўнасцю вулкана пастаянна сочаць верталёты Ваенна-паветраных сіл Эквадора.