У Егіпце завяршыліся прэзідэнцкія выбары

29 марта 2018

Галасаванне працягвалася тры дні і напярэдадні нават прыйшлося яго падоўжыць на гадзіну. За вышэйшую дзяржаўную пасаду змагаліся два кандыдаты - дзеючы прэзідэнт Абдэль Фатах ас-Сісі і лідар партыі "Аль-Гад" Муса Мустафа Муса. Афіцыйныя вынікі аб’явяць у панядзелак. Нагадаем, гэта трэція ў гісторыі Егіпта прэзідэнцкія ўсенародныя выбары. Для перамогі ў першым туры кандыдату трэба набраць 51 працэнт галасоў.