У Егіпце ўводзяцца кавід-абмежаванні

18 октября 2021

У дзяржустановы Егіпта змогуць увайсці толькі вакцынаваныя або з адмоўным ПЦР-тэстам. Адпаведнае рашэнне прыняў камітэт па каранавірусе пры ўрадзе краіны. Непрышчэпленыя дзяржслужачыя ў сувязі з новымі правіламі не змогуць трапіць на працу з 15-га лістапада, а для прыватных асоб - без імунізацыі ўваход будзе зачынены з 1-га снежня. Пры гэтым доступ у краіну замежных турыстаў па-ранейшаму магчымы пры наяўнасці ПЦР-тэсту, іншых абмежаванняў пакуль няма. Паводле даных егіпецкага Міністэрства аховы здароўя, краіна мае дастатковы запас вакцын. Аднак прышчапіліся хаця б адной дозай толькі 30 працэнтаў жыхароў краіны.