Расійскія ратавальнікі ў Егіпце ўжо абследавалі больш за 30 квадратных кіламетраў у зоне крушэння аэробуса. Паводле звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі, за мінулыя суткі фрагментаў цел загінуўшых выяўлена не было. Знойдзены былі толькі асабістыя рэчы, а таксама дакументы тых, хто знаходзіўся на борце.
Пошук будуць весці, у тым ліку, з прымяненнем беспілотнікаў. Ужо апазнаны целы 33 загінуўшых. Самалёт расійскай авіякампаніі "Кагалымавія" разбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Загінулі 224 чалавекі. Прычына падзення адназначна не ўсталявана.













