За пасаду кіраўніка дзяржавы змгагаюцца былы камандуючы арміяй Абдэль Фатах ас-Сісі і лідар левацэнтрыстаў Хамдзін Сабахі. Эксперты лічаць фаварытам гонкі ас-Сісі. Менавіта ён кіраваў арміяй, калі вайскоўцы адхілілі ад улады ранейшага прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Ас-Сісі сцвярджае, што ў выпадку абрання яго лідарам ён не дапусціць аднаўлення дзейнасці руху Браты-мусульмане.














