У Егіпце праходзяць трохдзённыя прэзідэнцкія выбары

26 марта 2018
На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць усяго два кандыдаты - дзеючы прэзідэнт Абдэль Фатах ас-Сісі і лідар партыі "Аль-Гад" Муса Мустафа Муса. Гэта трэція ў гісторыі краіны прэзідэнцкія выбары. Для перамогі ў першым туры кандыдату неабходна набраць 51 % галасоў. Зрэшты, эксперты робяць стаўкі на цяперашняга кіраўніка Егіпта - на мінулых выбарах ён набраў амаль 97 % галасоў выбаршчыкаў.