У Егіпце прыведзены да прысягі абраны прэзідэнт

9 июня 2014

У Егіпце прыведзены да прысягі абраны прэзідэнт - былы вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі cіламі Абдэль Фатах ас-Сісі. Каб павіншаваць новага кіраўніка дзяржавы з уступленнем на пасаду, на галоўнай плошчы Каіра Тахрыр сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Егіпце напрыканцы мая. Паводле звестак мясцовага Цэнтрвыбаркама, ас-Сісі набраў амаль 97 працэнтаў галасоў. Новы кіраўнік Егіпта паабяцаў актывізаваць барацьбу з карупцыяй і скараціць дэфіцыт бюджэту. Ас-Сісі падкрэсліў, што Егіпет застанецца краінай умеранага ісламу, які адхіляе тэрарызм і насілле.