У Егіпце пацярпеў крушэнне пассажырскі самолёт авіякампаніі MetroJet

31 октября 2015

У Егіпце пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт "Аэробус 321" авіякампаніі "МетраДжэт". У Расіі 1 лістапада аб’яўлены днём жалобы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім загінуўшых, таксама ўсяму расійскаму народу. Ужо вядома, што егіпецкія ратавальнікі знайшлі абломкі і адну з чорных скрынь самалёта кампаніі "Кагалымавія" - аб гэтым паведамляюць арабскія СМІ. На борце "Аэробуса 321", які знік з экранаў радараў гэтай раніцай, знаходзіліся, па ўдакладненых звестках, 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажа. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту".

У Егіпце для расследавання трагедыі створаная спецкамісія. Як мы паведамлялі раней, незадоўга да трагедыі пілоты самалёта выйшлі на сувязь з дыспетчарамі і паведамілі ім аб непаладках рухавіка. Адзначым, гэта не першы інцыдэнт з самалётамі "Кагалымавія", таксама вядомай як "МетраДжэт". У 2011 годзе Ту-154Б гэтага перавозчыка згарэў у аэрапорце Сургута. Тады загінулі тры чалавекі. У глабальнай Сетцы з'явіўся спіс пасажыраў самалёта - праўда, устанавіць яго сапраўднасць пакуль немагчыма. МНС Расіі адкрыла гарачую лінію. Навіна аб крушэнні аэробуса, які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург нам пракаменціравалі ў МЗС Беларусі.

У гэтыя хвіліны сваякі пасажыраў рэйса збіраюцца ў пецярбургскім Пулкаве - людзі плачуць і чакаюць апошніх навін. 

Паводле папярэдніх звестак пасольства ў Егіпце, сярод загінуўшых у катастрофе расійскага авіялайнера ёсць грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў у сваім твітар-акаўнце.

Мы сочым за развіццём сітуацыі. Усе падрабязнасці трагедыі - на інфармацыйным канале "Панарама".