У Егіпце перавярнуўся аўтобус з турыстамі

1 сентября 2014

Тэрміновая навіна з Егіпта. У курортным горадзе Хургада перавярнуўся аўтобус з Каіра з турыстамі. 42 чалавекі пацярпелі. Усе яны шпіталізаваныя. Некаторыя ў цяжкім стане. Іх нацыянальнасць пакуль не паведамляецца, не вядомыя і прычыны ДТЗ. МЗС Беларусі зараз высвятляе, ці ёсць сярод ахвяраў грамадзяне нашай краіны. Падрабязнасці глядзіце ў наступным выпуску.