Шанцаў убачыць піраміды і пагуляць па археалагічных музеях Каіра ў турыстаў усё менш. У Егіпце адмяняюць экскурсіі з-за пагроз на адрас замежнікаў. У ліку забаў пакінулі толькі марскія прагулкі і дайвінг. На такія меры прыйшлося пайсці пасля тэракта 16 лютага, калі ў Табе быў узарваны аўтобус з грамадзянамі Карэі. Экстрэмісцкая групоўка Ансар бейт аль-Макдыс размясціла ў сваім Твітары пагрозы і запатрабавала, каб усе замежнікі на працягу некалькіх дзён пакінулі курортныя зоны. Тэрмін ультыматума мінуў як раз сёння. Егіпецкія ўлады маюць намер зрабіць усё, каб не дапусціць узнікнення пагрозы жыццю турыстаў. У найбліжэйшы час на курортах краіны з'явіцца больш камер відэаназірання.














