У Егіпце не суціхаюць сутыкненні паліцыі і ісламістаў

15 января 2014

У Егіпце, дзе праходзіць рэферэндум наконт новай канстытуцыі, не суціхаюць сутыкненні паліцыі і ісламістаў. Паводле апошніх звестак, ахвярамі сталі ўжо 10 чалавек. Параненых - некалькі дзясяткаў, у тым ліку і паліцэйскіх. Ваенныя спадзяюцца, што большая частка насельніцтва краіны адобрыць новую канстытуцыю. Папраўкі забароняць ствараць у Егіпце партыі з рэлігійнага прынцыпу. Гэты пункт не задавальняе ісламістаў, а менавіта яны апошнія трымалі ўладу на чале з Мухамедам Мурсі.