У Егіпце пачынаецца рэферэндум па праекце новай канстытуцыі

14 января 2014

У Егіпце пачынаецца беспрэцэдэнтнае палітычнае мерапрыемства - рэферэндум па праекце новай канстытуцыі. Калі дакумент грамадзяне зацвердзяць - краіну чакаюць сур'ёзныя перамены. Новыя папраўкі забароняць ствараць у Егіпце партыі па рэлігійным прынцыпе, а гэта як раз не задавальняе ісламістаў. У двухдзённым рэферэндуме змогуць удзельнічаць больш як 52 мільёны чалавек. У краіне ўзмоцнены меры бяспекі. На ахову выбарчых участкаў адпраўлены паўмільёна супрацоўнікаў паліцыі і ваенных. Нестабільны з-за палітычных пераваротаў Егіпет штомесяц губляе сотні тысяч долараў - турысты выбіраюць для адпачынку краіны больш спакойныя.