У Егіпце людзі ў масках адкрылі агонь па групе турыстаў

7 января 2016

Надзвычайнае здарэнне ў Егіпце. Узброеныя людзі ў масках адкрылі агонь па групе турыстаў каля гатэля ў Каіры - недалёка ад знакамітых пірамід. Крыніцы ў органах бяспекі паведамілі, што аб'ектам абстрэлу стала група ізраільскіх турыстаў, якія выходзілі з экскурсійнага аўтобуса. Інфармацыі пра пацярпелых няма. У гатэлі пабітыя шыбы, пацярпелі таксама прыпаркаваныя побач з будынкам аўтамабілі. Аднаго з баевікоў удалося затрымаць на месцы. Усяго ў нападзе ўдзельнічалі да 15 чалавек на матацыклах; яны выкарысталі не толькі зброю, але і петарды. Пакуль ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад. Паміж тым, паводле звестак выдання "Аль-Ахрам", да інцыдэнту маюць дачыненне прыхільнікі забароненай у Егіпце асацыяцыі "Браты-мусульмане".