У Егіпце - яшчэ адным месцы Арабскай дугі - сёння трэці год рэвалюцыі

25 января 2014

Па сутнасці, трэці год з пачатку масавых беспарадкаў, якія пагрузілі курортны рэгіён у анархію. Вось і сёння маштабныя сутыкненні на подступах да плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра. Паводле звестак на гэтую гадзіну, загінулі не менш як 8 чалавек. На ўсходзе Каіра паліцыя вымушаная была выкарыстаць слёзатачывы газ для разгону прыхільнікаў забароненай у краіне партыі Браты-мусульмане. За мінулыя суткі ў розных раёнах егіпецкай сталіцы прагрымелі пяць выбухаў. Тэракты былі накіраваныя ў асноўным супраць паліцыі. Неспакойна і ў шэрагу правінцый. Краіна, якая дагэтуль не выйшла з палітычнага крызісу, за мінулы год страціла чатыры мільярды долараў прыбыткаў на турызме. МЗС Беларусі рэкамендуе ўсім, хто знаходзіцца зараз у Егіпце, устрымацца ад паездак за межы курортных зон.