Вярхоўны настаўнік ісламісцкай асацыяцыі Мухамед Бадзіа быў затрыманы сёння ўначы на паўночным усходзе Каіра. Супрацоўнікі службы бяспекі знайшлі яго ў кватэры, размешчанай у будынку каля плошчы аль-Адаўія, дзе на мінулым тыдні размяшчаўся разагнаны арміяй лагер ісламістаў, якія падтрымліваюць экс-прэзідэнта Мухамеда Мурсі.
Нагадаем, у дачыненні да кіраўніцтва Братоў-мусульман і зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі вядзецца крымінальнае расследаванне па абвінавачаннях у шпіянажы, падбухторванні да насілля і нанясенні сур'ёзнай шкоды эканоміцы дзяржавы.














