У Егіпце 14 ісламісткам вынеслі прысуд

28 ноября 2013

Суд прысудзіў 14 жанчын, якія з'яўляюцца членамі руху Браты-мусульмане, да 11 гадоў пазбаўлення волі. Палове асуджаных яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў гвалтоўных акцыях пратэсту з патрабаваннем вярнуць паўнамоцтвы экс-прэзідэнту Мухамеду Мурсі. Таксама яшчэ шэсць чалавек былі завочна прысуджаныя да 15 гадоў турмы па абвінавачанні ў арганізацыі злачыннай групы і падбухторванні.

Нагадаем, у кастрычніку гэтага года падчас масавых беспарадкаў у Егіпце загінулі дзясяткі людзей. Дзейнасць руху Браты-мусульмане зараз знаходзіцца пад забаронай, улады краіны лічаць гэтую арганізацыю тэрарыстычнай.