У Эфіопіі разбіўся пасажырскі "Боінг-737"

10 марта 2019
Тэрміновая інфармацыя гэтымі хвілінамі прыходзіць з Афрыкі. У Эфіопіі разбіўся пасажырскі самалёт "Боінг-737". Лайнер здзяйсняў рэгулярны рэйс з Адыс-Абебы ў Найробі. У прэс-службе авіякампаніі паведамілі, што здарэнне адбылося ў раёне эфіёпскага горада Дэбрэ-Зэйт. Прычыны авіякатастрофы пакуль не паведамляюцца. Вядома, што на борце паветранага судна знаходзіліся 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Мы сочым за інфармацыяй. Падрабязнасці ў наступных выпусках.