У Джакарце ў будынку Інданезійскай фондавай біржы абвалілася перакрыцце

15 января 2018

У Джакарце ў будынку Інданезійскай фондавай біржы абвалілася перакрыцце паміж першым і другім паверхамі. Пацярпелі каля 80 чалавек. У тым ліку студэнты, якія прыехалі на экскурсію. Надзвычайнае здарэнне выклікала паніку: людзі спалохаліся, што адбыўся тэракт. Ратавальнікі версію выбуху выключылі. Нягледзячы на інцыдэнт, вячэрнія таргі пачаліся згодна з раскладам.