У Дзюсельдорфе падчас паліцэйскай спецаперацыі затрыманы 40 чалавек

18 января 2016

Рэйд праходзіў у раёне, дзе пражываюць пераважна выхадцы з Паўночнай Афрыкі. Вартавыя парадку таксама абшукалі 18 кафэ. Большасць затрыманых падазраюцца ў парушэнні міграцыйнага заканадаўства. Некаторых могуць абвінаваціць у крадзяжах - у іх з сабою былі выкрадзеныя мабільныя тэлефоны. Паліцыя падкрэслівае, спецаперацыя рыхтавалася з канца мінулага года і не звязана з падзеямі ў навагоднюю ноч. Як адзначае экс-кіраўнік федэральнай рабочай групы па пытаннях высылання мігрантаў, адна з прычын, па якой бежанцы абіраюць сваёй мэтай Германію, - гэта недасканаласць механізму дэпартацыі мігрантаў. У прыватнасці, праблемы з усталяваннем асобы, бюракратычныя перашкоды і прававыя меркаванні.