Усяго на борце лайнера Emirates Аirline знаходзіліся 282 пасажыры і 18 членаў экіпажа. Усе яны былі эвакуіраваныя па надзіманых трапах. Некалькі чалавек былі шпіталяваныя, яны атруціліся ўгарным газам. Прычыны жорсткай пасадкі паветранага судна высвятляюцца. Паводле адной з версій, у самалёта надламалася стойка шасі, паводле іншай - ён не змог іх выпусціць, а паводле трэцяй - не паспеў набраць вышыню, калі спрабаваў сысці на другі круг. Разглядаецца таксама версія з рэзкім парывам ветру. На гэты момант аэрапорт Дубая аднавіў працу.













