Разведка і дастаўка пасылак, аказваецца, гэта далёка не ўсё, што могуць дроны. У Дубаі плануюць запусціць гарадскія пасажырскія беспілотнікі. Ужо ў ліпені там з'явіцца сэрвіс дрон-таксі. Пры гэтым пасажыр не павінен важыць больш як 100 кілаграмаў, працягласць палёту - не больш як 30 хвілін пры хуткасці да 160 кіламетраў за гадзіну. Дроны кітайскай вытворчасці будуць кіравацца дыспетчарамі са спецыяльнага цэнтра.
У Дубаі плануюць запусціць гарадскія пасажырскія беспілотнікі
15 февраля 2017













