У ДТЗ у Аўстрыі загінуў беларус

20 января 2020
У Аўстрыі працягваюць высвятляць акалічнасці ДТЗ, якое прывяло да гібелі беларускага дальнабойшчыка. 18 студзеня ў Арнольдштэйн на заснежанай дарозе 73-гадовы грамадзянін Італіі не зладзіўся з кіраваннем. Яго машыну выкінула на сустрэчную паласу і прыціснула да агароджы, уздоўж якой ішлі пешаходы. Імі аказаліся беларускія дальнабойшчыкі - супрацоўнікі літоўскай кампаніі. Паводле некаторых звестак, загінуў 30-гадовы мужчына з Пінска. Яшчэ адзін вадзіцель і яго жонка атрымалі цяжкія траўмы. Як паведамляецца, беларусы прыпаркавалі ў суседнім мястэчку свае аўтамабілі і збіраліся прайсціся па магазінах.