У Дрэздэне абясшкодзілі 250-кілаграмовую бомбу

25 мая 2018

У Дрэздэне атрымалася абясшкодзіць 250-кілаграмовую бомбу пор Другой сусветнай вайны. Яна была выяўлена недалёка ад цэнтра горада падчас будаўнічых прац. Снарад належыць брытанскай авіяцыі. Аперацыя па абясшкоджванні зацягнулася з-за высокай рызыкі дэтанацыі. Былі эвакуіраваныя амаль 9 тысяч чалавек. Зараз жыхары вяртаюцца ў свае дамы. Авіязносіны ў аэрапорце Дрэздэна адноўлены.