У Данецкай і Луганскай абласцях Украіны выбіралі дэпутатаў і кіраўніцтва

3 ноября 2014

Учора галасавалі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. У самаабвешчаных рэспубліках выбіралі дэпутатаў і кіраўніцтва. Участкі былі адкрытыя і ў трох расійскіх гарадах, дзе маглі прагаласаваць уцекачы. У Данецку, паводле папярэдніх звестак, найбольшую колькасць галасоў - больш за 70% - набраў лідар Данецкай рэспублікі Аляксандр Захарчанка. У Луганску пакуль на першым месцы Ігар Платніцкі. Раней Масква заявіла, што прызнае вынікі выбараў. Прадстаўнікі ЗША і ЕС лічаць іх нелегітымнымі. У Кіеве адзначаюць, што галасаванне пагражае мірнаму працэсу.