У Данецку салютам віталі вынікі праведзенага ў рэгіёне рэферэндуму аб самавызначэнні

13 мая 2014

Перад сотнямі прыхільнікаў федэралізацыі ў цэнтры горада выступіў Дзяніс Пушылін. Ён зачытаў зварот да Масквы з просьбай аб далучэнні рэгіёна да Расіі.


Нагадаем, плебісцыты адбыліся 11 мая ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Паводле вынікаў, больш як 90% жыхароў рэгіёнаў выказаліся за выхад з саставу Украіны. Ні краіны Захаду, ні ўкраінскія ўлады вынікаў рэферэндумаў не прызналі.


Сёння стала вядома, што дарожную карту ўрэгулявання крызісу ва Украіне, якую прапанаваў старшыня АБСЕ, адобрылі ўсе ўдзельнікі жэнеўскай сустрэчы - Расія, Украіна, ЗША і Еўрасаюз. Яна ўключае чатыры блокі: адмову ад гвалту, раззбраенне, нацыянальны дыялог і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 25 мая.