У Данбасе завяршыўся працэс адвядзення ўзбраенняў калібрам да ста міліметраў

12 ноября 2015

Узброеныя сілы Украіны і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік рапартавалі назіральнікам АБСЕ пра завяршэнне працэсу адвядзення ўзбраенняў калібрам да ста міліметраў, уключаючы танкі і мінамёты, ад лініі судакранання. Зараз прадстаўнікі маніторынгавай місіі правяраюць, ці сапраўды тэхніку адвялі ў тыл. Раней назіральнікі паведамілі пра дзясяткі выбухаў у раёне Данецка. Бакі канфлікту абвінавацілі ў абстрэлах адзін аднаго.

Напружаная сітуацыя ў Данбасе працягвае негатыўна ўплываць на ўкраінскую эканоміку. Міжнародныя агенцтвы Fitch і Standard and Poors панізілі доўгатэрміновы рэйтынг Кіева ў замежнай валюце да дэфолтнага. Гэта адбылося пасля таго, як сталіца не вярнула даўгі па еўрааблігацыях на суму 250 мільёнаў долараў. Таксама, паводле прагнозаў экспертаў, да канца года ва Украіне паскорыцца інфляцыя. Яна будзе заставацца высокай і ў наступным годзе, сцвярджаюць аналітыкі.