У Данбасе сёння выбіраюць кіраўнікоў самаабвешчаных рэспублік і дэпутатаў парламентаў

11 ноября 2018

У ДНР за пасаду кіраўніка змагаюцца пяць кандыдатаў, у тым ліку выконваючы абавязкі кіраўніка рэспублікі Дзяніс Пушылін. У ЛНР прэтэндэнтаў чацвёра, сярод іх Леанід Пасечнік, выконваючы абавязкі кіраўніка рэспублікі. Папярэднія вынікі чакаюцца ўжо да паўночы.