У Данбасе сёння афіцыйна ўступіў у сілу рэжым спынення агню

20 февраля 2017

Рашэнне прынялі на выхадных на сустрэчы ў Мюнхене міністры замежных спраў краін - удзельніц "нармандскай чацвёркі": Германіі, Францыі, Расіі і Украіны. Як адзначыў пасля сустрэчы кіраўнік МЗС Германіі Зігмар Габрыэль, "нармандская чацвёрка" гатовая выкарыстаць увесь свой уплыў для ўстанаўлення перамір'я. Зрэшты, аб апошнім гаварыць пакуль рана. Бакі працягваюць паведамляць аб перастрэлках. Нагадаем, кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі" ўзгаднілі і новую сустрэчу для пачатку палітычнага працэсу "Мінск-2". Яна пройдзе ў Мінску 1 сакавіка. Галоўная тэма перамоў - абмен палоннымі. Канцлер ФРГ Ангела Меркель падчас Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі канстатавала, што мінскія дамоўленасці не выконваюцца, а Данбасу неабходна ўстанаўленне паўнацэннага перамір'я.