У Данбасе з сённяшняга дня - рэжым спынення агню

24 июня 2017

Перамір'е на ўсходзе Украіны было ўзгодненае на гэтым тыдні ў Мінску кантактнай групай па ўрэгуляванні сітуацыі. Нагадаю, раней заявы аб поўным спыненні баявых дзеянняў былі прымеркаваныя да святаў або пачатку навучальнага года. Зараз гэта звязана з працамі па зборы ўраджаю. Плануецца, што баі не будуць весціся да канца жніўня. Абодва бакі канфлікту разлічваюць на фарміраванне механізмаў, якія дазволяць утрымаць войскі ад абвастрэння сітуацыі, хоць і прызнаюць, што зрабіць гэта будзе нялёгка. Нядаўна прадстаўнік АБСЕ Аляксандр Хуг назваў цяперашнюю сітуацыю ў Данбасе катастрафічнай. З пачатку года ў рэгіёне загінулі амаль паўсотні мірных жыхароў.