Пра гэта заяўляюць прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Раней Кіеў і апалчэнцы вызначылі лінію судакранання бакоў паводле мінскіх дамоўленасцяў. Тым часам гуманітарная сітуацыя на ўсходзе Украіны застаецца складанай. Паводле звестак Данецкай і Луганскай адміністрацый, урон - 265 мільёнаў долараў. Разбураны тысячы жылых дамоў, аб'екты электра-, цепла- і водазабеспячэння. Пацярпелі дзясяткі ўстаноў аховы здароўя, больш за 300 школ. Горад Дзябальцава разбураны на 80%. План рэагавання на гуманітарную сітуацыю прадставіць у найбліжэйшы час ААН. Паводле звестак ТАСС, дапамога складзе 300 мільёнаў долараў.














