У Данбасе пачалі стварэнне 30-кіламетровай зоны бяспекі

23 сентября 2014

Адводзіць артылерыю ад лініі судакранання з сілавікамі пачалі апалчэнцы, адзначылі прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Напярэдадні аб пачатку адводу цяжкай тэхнікі са свайго боку паведаміў афіцыйны Кіеў. Нагадаем, падпісаны на мінулым тыдні мінскі мемарандум прадугледжвае стварэнне ў Данбасе 30-кіламетровай зоны бяспекі. У гэты час Украіна рыхтуецца да нечарговых парламенцкіх выбараў - яны пройдуць 26 кастрычніка. Ужо падалі заяўкі каля 700 кандыдатаў. Паралельна Кіеў прапанаваў правесці мясцовыя выбары ў Данбасе ў пачатку лістапада з мэтай дэцэнтралізацыі ўлады ў дзяржаве. Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік заявілі пра намер правесці на падкантрольных тэрыторыях уласнае галасаванне. У той жа час Кіеў просіць Міжнародны валютны фонд павялічыць фінансаванне Украіны з улікам запатрабаванняў Данбаса. Нагадаем, напярэдадні Нацбанк краіны абмежаваў продаж валюты насельніцтву - 220 долараў за суткі ў адны рукі.