У Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

24 июня 2017

У Данбасе сёння апоўначы пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню. Дамоўленасць аб "хлебным" перамір'і была дасягнутая на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску. Рэжым цішыні аб'яўляецца на ўвесь час збору ўраджаю - да канца жніўня. Прадстаўнікі маніторынгавай місіі АБСЕ заявілі, што будуць уважліва сачыць за сітуацыяй. Адзначаецца, што ў цэлым перамір'е на лініі судакранання выконваецца.