У Данбас могуць увесці міратворцаў ААН

24 апреля 2017

Разгледзець гэта пытанне дзяржсакратару ЗША Рэксу Тылерсану прапанаваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Бакі занепакоеныя канфліктам, які працягваецца, і адзначылі важнасць выканання мінскіх пагадненняў. Акрамя таго, Парашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім прадстаўніка ЗША ў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, які загінуў падчас выбуху патрульнага аўтамабіля ў Данбасе.