У Досе пройдзе Кангрэс ААН па прадухіленні злачынстваў

13 апреля 2015

Больш як 4 тысяч дэлегатаў з 130 краін з'ехаліся ў сталіцу Катара Доху для ўдзелу ў Кангрэсе ААН па прадухіленні злачынстваў. У працы форуму, які праводзіцца раз за пяць гадоў, упершыню прымае ўдзел Генеральны сакратар арганізацыі Пан Гі Мун. На парадку дня - барацьба з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю. Асаблівую ўвагу нададуць сувязі паміж узроўнем злачыннай дзейнасці, правасуддзем і сацыяльна-эканамічным развіццём. Паводле даклада ААН, на краіны Еўропы, Азіі і Акіяніі ў сярэднім прыпадае ад двух да чатырох забойстваў на сто тысяч чалавек, а на амерыканскім кантыненце 16.