У справе Скыпалёў з'явіўся трэці фігурант

28 сентября 2018

Як піша брытанская "Tэлеграф", гэта яшчэ адзін афіцэр Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. Менавіта ён дапамагаў спланаваць напад у Солсберы да таго, як туды прыбылі выканаўцы. У прыватнасці, мужчына складаў план завулка, у якім пражываў Сяргей Скрыпаль, і высвятляў, якімі дзвярамі ён карыстаецца. Асоба падазронага ўсталявана, але яго імя пакуль не выдаецца. Нагадаем, раней спецслужбы Вялікабрытаніі назвалі датычнымі да замаху на Скрыпалёў расіянаў Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова. Яны, па меркаванні Лондана, таксама з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ.