У справе аб аварыі ў маскоўскім метро названыя новыя абвінавачаныя

30 июля 2014

Следчы камітэт Расіі прад'явіў абвінавачанне дырэктару па вытворчасці субпадраднай арганізацыі - яго лічаць адказным за правядзенне работ па ўрэзванні стрэлкі - і супрацоўніку падземкі - намесніка начальніка дыстанцыі капітальнага рамонту службы пуці. Абодвух вінавацяць у парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі метрапалітэна, якое выклікала смерць дзвюх і больш асоб. Раней абвінавачанне было прад'яўлена дарожнаму майстру службы метро і яго памочніку.
Нагадаем, трагедыя ў маскоўскім метро адбылася 15 ліпеня. Паміж станцыямі Славянскі бульвар і Парк Перамогі сышлі з рэек тры вагоны цягніка. Ахвярамі аварыі сталі 23 чалавекі, каля 270 пацярпелі.