У справе аб парыжскіх і брусельскіх тэрактах з'явіўся новы падазроны

25 марта 2016

Гэта 30-гадовы ўраджэнец Сірыі Наім аль-Хамед. Пра гэта пішуць СМІ са спасылкай на бельгійскую паліцыю. Паведамляецца, што мужчына ўзброены і вельмі небяспечны. Ён аб'яўлены ў міжнародны вышук. Таксама стала вядома, што падчас антытэрарыстычных рэйдаў бельгійскія праваахоўнікі затрымалі ўжо семярых чалавек. Пракуратура краіны пакуль не паведамляе іх асобы. Вядома, што дваіх з іх зафіксавалі камеры відэаназірання ў брусельскім міжнародным аэрапорце і на станцыі метро "Мальбек" падчас тэрактаў.

Нагадаем, раней у Францыі паліцыі ўдалося прадухіліць тэракт. Меркаваны арганізатар быў арыштаваны падчас рэйду, які праходзіў у паўночна-заходнім парыжскім прадмесці Аржанцёй.