У Давосе стартуе 44-ая сесія Сусветнага эканамічнага форуму

21 января 2014

У швейцарскім Давосе сёння стартуе 44-ая сесія Сусветнага эканамічнага форуму. Сёлета ў дыскусіях возьмуць удзел больш за 2 з паловай тысячы прадстаўнікоў уладных структур, бізнес-эліты і грамадскіх арганізацый са 100 краін. Праграма сесіі сфакусіравана на чатырох асноўных тэмах: уплыў інавацый на сучаснае жыццё, перспектывы глабальнага развіцця, удзел цывільнага грамадства ў эканамічных працэсах і пытанне росту колькасці насельніцтва Зямлі.