У Давосе сёння адкрываецца найбуйнейшы Сусветны эканамічны форум

17 января 2017

Чакаецца рэкордная колькасць удзельнікаў - каля 3-х тысяч чалавек з больш чым 70-ці краін. Галоўная тэма - "Спагадлівае і адказнае лідарства". Форум, падчас якога адбудзецца каля 400 сесій, сканцэнтруецца на чатырох напрамках: пераасэнсаванне глабальнага супрацоўніцтва, ажыўленне глабальнай эканомікі, рэфармаванне капіталізму і падрыхтоўка да чацвёртай прамысловай рэвалюцыі. Адзначым, на давоскіх дэбатах не прымаюць рашэнняў, хутчэй вызначаюць настроі фінансавых эліт.