У Даніі сёння праходзяць датэрміновыя выбары ў парламент

18 июня 2015

Як кажуць эксперты, асноўная барацьба разгорнецца паміж сацыял-дэмакратамі і саюзам правацэнтрысцкіх партый. Абодва блокі маюць амаль роўныя шанцы. Чатырохгадовы мандат урада краіны мінае 14 верасня, але большасць палітыкаў выступіла за правядзенне галасавання да летніх парламенцкіх канікул. Зроблена гэта было для таго, каб новы Кабінет міністраў мог прапанаваць сваю праграму ўжо на першай восеньскай сесіі парламента і неадкладна пачаць працу. Падчас перадвыбарных дэбатаў асноўнымі тэмамі сталі іміграцыя і захаванне аб'ёмаў сацыяльных выплат.