У Даніі правыя сфарміруюць новы кааліцыйны ўрад

19 июня 2015

Новы кааліцыйны ўрад Даніі сфарміруюць правыя пад кіраўніцтвам былога прэм'ер-міністра Ларса Расмусена. Напярэдадні ў краіне адбыліся датэрміновыя парламенцкія выбары. На гэтую гадзіну падлічаныя 100% бюлетэняў на мацерыковай частцы краіны. Яшчэ ідзе падлік галасоў у аўтаномных абласцях краіны. Аднак ад гэтых даных расстаноўка сіл у парламенце Даніі ўжо сур’ёзна не зменіцца.

Першачарговымі задачамі правыя бачаць аднаўленне пашпартнага кантролю на межах і кіраванне патокам уцекачоў.