У Даніі некалькі кампаній атрымалі канверты з невядомым парашком і пагрозамі

24 апреля 2019

У Даніі некалькі кампаній па вытворчасці харчовых прадуктаў атрымалі канверты з невядомым парашком і пагрозамі. Адпраўнікі патрабуюць выкуп - 30 тысяч еўра. У адваротным выпадку прадукцыя кампаній будзе заражаная. Паводле паведамленняў паліцыі, лісты з небяспечным рэчывам адпраўленыя з Бельгіі. Атрымалі іх і некалькі прадпрыемстваў Еўропы. Іншай інфармацыі праваахоўнікі не раскрываюць, вядзецца расследаванне.